Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі! Канстытуцыя, з’яўляючыся Асноўным Законам нашай краіны, сабраўшы ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Яна служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа. Наш высокі грамадзянскі абавязак — паважаць Канстытуцыю, строга прытрымлівацца яе палажэнняў, павышаць прававую культуру грамадства. Бо толькі разам мы зможам дамагчыся значных вынікаў у далейшым развіцці нашай незалежнай дзяржавы.
Жадаем вам добрага здароўя, шчасця, паспяховай прафесійнай дзейнасці і новых здзяйсненняў на карысць роднай Мсціслаўшчыны, любай Айчыны.