Далучэнне да чытання

Па традыцыі кожны год у час вясенніх канікулаў з 24 па 31 сакавіка ў бібліятэках раёна прыходзіць свята — Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Асноўныя задачы свята — далучэнне дзяцей да чытання, пошук новых форм папулярызацыі кнігі, узняццё прэстыжу бібліятэкі. Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі 2012 года носіць назву “Гэты цуд завецца кніга”. Кожны дзень свята тэматычны — “Добры дзень, беларуская кніга”, “Да нас новая кніга прыйшла(дзень новай кнігі)”, “Зямлі маёй роднае слова (дзень беларускай мовы)”, “Літаратурная Мсціслаўшчына”, “Сустрэча з казкай”. Свята кнігі будзе вясёлым і цікавым. Для дзяцей і з дапамогай дзяцей рыхтуюцца бяспройгрышныя латарэі, гульні, падарожжы, конкурсы.

Да гэтага тыдня ва ўсіх бібліятэках арганізаваны кніжныя выставы, тэматычныя паліцы, адкрытыя прагляды літаратуры.

Оцените статью
MSTISLAW.BY — город Мстиславль